У Гродне з восьмага паверху бальніцы хуткай дапамогі скочыў 41-гадовы пацыент

|

Увечары 20 мая пад вокнамі бальніцы хуткай дапамогі па вул. Савецкіх пагранічнікаў было знойдзена цела 41-гадовага мужчыны. Праверку праводзіць Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэту. Асноўная версія – самазабойства, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Нягледзячы на цяжкасці, “Гараднічанка” змагла ўзяць бронзу чэмпіянату

У пачатку сезону ніхто не мог падумаць, што “Гараднічанка” здолее паўтарыць леташні вынік і заняць трэцяе месца ў чэмпіянаце Беларусі. Тады ў каманды істотна змяніўся склад – трэнер і ўсе асноўныя гульцы пакінулі яе.

Анна Хитрик и группа S°unduk презентовали в Гродно двойной альбом «Сом»

Гродзенскі тэатр лялек ужо ў каторы раз прыняў на сваёй сцэне прамяністую Ганну Хітрык і гурт S°unduk. 21 мая яны прывезлі ў Гродна свой ​​новы альбом “Сом”, над якім музыкі працавалі цэлых тры гады. Альбом складаецца з 16 кампазіцый, падзеленых на два дыскі па 8 песень: палова на рускай мове і палова на беларускай.

Забава на выходны: збяры гарадзенскі пазл з пажарнай вежай

|

Мы разрэзалі здымак на 40 кавалкаў. Збяры пазл правільна, перасоўваючы часткі мышкай ці тачпадам.

На гарадзенскай “Ночы ў музеі” слухалі пра Далі, глядзелі Лінча ды танцавалі да поўначы пад гукі трансу

З нагоды Міжнароднага дня музеяў увечары 20 мая дзверы Новага замку заставаліся адкрытымі да позніх гадзін. Гасцей чакала праграма “Сны ў майскую ноч”, натхненнем для якой быў стыль сюррэалізму і яго вялікі прадстаўнік Сальвадор Далі.

“Жыдамасонам тут не месца!” Гарадзенскiя казакі забараняюць католікам знаходзіцца каля праваслаўнага храма

У пятніцу вечарам гарадзенцы маглі назіраць Велікодны хросны ход на аўтамабілях, у гонар 71-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На мерапрыемстве прысутнічалі казакі, якія забаранялі неправаслаўным знаходзіцца ля сабора.

Фотафакт: У Гродне прайшоў другі парад дзіцячых вазкоў

У парку Жылібера 20 мая прайшло свята прымеркаванае да Міжнароднага дня сям’і. Другі год запар у гэтае свята ў Гродне ладзяць парад дзіцячых вазкоў.

В Гродно выбрали Королеву красоты 2016 года – ей стала будущая журналистка

16 канкурсантак прайшлі два месяцы нястомнай падрыхтоўкі, каб 20 мая выйсці на галоўную сцэну драмтэатра. У выніку Міс Гродна 2016 стала студэнтка ўніверсітэта імя Купалы – Аляксандра Дораш.

Фотафакт: У Гродне пераблыталі Янку Купалу з Якубам Коласам

|

На вуліцах Гродна да 11-га рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, які пройдзе 4-5 чэрвеня, развесілі спецыяльныя білборды на тэму “Вуліцы нашага гораду”. На адным з іх, прысвечаным вуліцы Якуба Коласа, замест партрэта песняра размешчаны партрэт іншага народнага паэта Беларусі – Янкі Купалы. 

На “Ночы ў музеі” можна будзе патрапіць на экскурсію ў Музей турмы

|

Наведванне Музея гарадзенскай турмы будзе толькі адным з пунктаў праграмы, якую ладзіць 21 мая Музей гісторыі рэлігіі.