Дзе прызямліўся Хрыстос: да эстэтыкі Гародні і Горадні
Уладзімір Хільмановіч на старонцы Беларускага Радыё Рацыя разглядае даўнюю спрэчку паміж прыхільнікамі “Гародні” і “Горадні” ды тлумачыць, чаму сам лічыць першы варыянт значна лепшым.
Уладзімір Хільмановіч на старонцы Беларускага Радыё Рацыя разглядае даўнюю спрэчку паміж прыхільнікамі “Гародні” і “Горадні” ды тлумачыць, чаму сам лічыць першы варыянт значна лепшым.
Здачу ў магазіне пасля дэнамінацыі могуць выдаць старымі і новымі купюрамі адначасова. Адпаведнае тлумачэнне аб разліках з пакупнікамі з 1 ліпеня па 31 снежня (у перыяд паралельнага абарачэння грашовых знакаў узору 2000 года і ўзору 2009 года) размешчана на сайце Міністэрства гандлю, паведамляе БЕЛТА.
Экспазіцыя, якая адкрылася ў сінагозе па вул. Вялікай Траецкай, складаецца з сямі дзясяткаў выдатных рэпрадукцый карцін вядомага майстра, ураджэнца Гродна Льва Бакста.
Яны прыбіраюць лес, не ядуць мяса, выступаюць супраць выкарыстання жывёл у цырку. Іх графіці з заклікам падтрымаць ідэю ёсць ужо па ўсім горадзе. Гэтак на Гарадзеншчыне развіваецца яшчэ малавядомы рух эколагаў-веганаў Black Green Belarus.
Міністэрства гандлю Беларусі дазволіла магазінам і кафэ не працаваць у ноч на 1 ліпеня ў сувязі з дэнамінацыяй. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце Мінгандлю, паведамляе БЕЛТА.
20 мая гарадзенскаму цэнтру рамёстваў споўніўся год, але асноўныя работы там пачаліся толькі ў пачатку 2016 года, калі з’явілася загадчыца Святлана Полчанкава. З таго моманту выставы і іншыя мерапрыемствы ў цэнтры сталі праводзіцца часцей і туды падцягнуліся наведвальнікі.
Дакладную копію драўлянай сінагогі XVII стагоддзя, што існавала ў Воўпе да Другой сусветнай вайны, збудавалі ў польскім горадзе Білгарай каля Любліна ў межах праекта “Мястэчка на шляху Крэсавых культур”. У яго межах прадпрымальнік Тадэвуш Кузьміньскі і архітэктар Рудальф Бухалік ствараюць сучасны жылы раён стылізаваны пад даўні штэтль – яўрэўскае мястэчка на ўсходзе Рэчы Паспалітай.
Чарговы фестываль Grodno Jazz адбудзецца на адкрытай пляцоўцы Новага замку 25-26 чэрвеня. Сёлета спецыяльнымі гасцямі музычнага свята будуць Ganelin Trio Piority з Ізраіля ды польскі мультыінструменталіст, спявак і кампазітар Юзаф Скшэк.
Адзіная ў горадзе закусачная з назвай “Чабурэчная” на працягу чвэрці стагоддзя прапануе гарадзенцам і гасцям горада фірмовую страву – “чабурэкі па-гарадзенску”. За 25 гадоў змянілася многае навокал установы, ды й сама яна перажыла пэўныя змены. Аднак рэцэпт брэндавай стравы захаваўся нязменным. Аб тэхналогіі прыгатавання фірмовых чабурэкаў расказала “Твайму стылю” Ірына Равінская, загадчыца вытворчасці “Чабурэчнай”, а паказала, як яны гатуюцца, повар Аляксандра Мазюк.
Аператар сувязі velcom упершыню ў Беларусі арганізаваў збор старых выкарыстаных тэлефонаў і планшэтаў.