Каля 20 тысяч кніг у бібліятэках Гродна спісваюць штогод: куды далей трапляюць непатрэбныя выданні?
Гродзенскі Зялёны партал завітаў у бібліятэку распытаць, наколькі сёння папулярныя папяровыя кнігі, ці шмат набываецца новых і куды трапляюць старыя выданні. Ці папулярныя тут фрымаркеты і буккросінгі? Пра гэта карэспандэнтка паразмаўляла з бібліятэкаркай дзіцячага аддзела Астрынскай гарпасялковай бібліятэкі Ганнай Сцяпанчанка.