Гарадзенскія “мазгабойцы” правялі турнір па валейболе

Турнір быў бясплатны. Акрамя валейбола можна было пагуляць у настольны футбол, фрысбі, паслухаць музыку ці проста позагарать на пляжы. Камусьці ўдалося і паплаваць.

 

Сярод 10 каманд лепшымі сталі прадстаўнікі каманды “Інжынер”, другое месца засталося за камандай “Wasted”, “Фінікі” апынуліся трэцімі.

 


“У нашай групе Вконтакте зараз больш за 3000 чалавек, пятая частка з іх прымае ўдзел у нашых гульнях і гэта не можа нас не радаваць. Каманды растуць, з’яўляюцца новыя людзі. Як паказвае вопыт, людзям “Мозгобойня” падабаецца. Мы – арганізатары – у сваю чаргу стараемся прыдумляць нешта новае. Валейбол на прыродзе, гэта і ёсць адна з фішак. Падобныя выхады мы будзем рабіць часцей, як паказала практыка, гульцам гэта падабаецца”, – распавядае адзін з арганізатараў “Мозгобойни” ў Гродне Улад Асiпкоў.

 

 

У панядзелак, 30 мая, у “Мозгобойне” стартуе Ліга Чэмпіёнаў. Гэта гульня, дзе сустракаюцца ўсе пераможцы сезона, то бок – гульня для лепшых з лепшых.


“Гарадзенцы, гуляючы ў “Мозгобойню”, адкрываюць для сябе нешта новае. У нас заўсёды новыя пытанні і чалавек атрымлівае новыя веды. Наша кам’юніці разрастаецца, менавіта на гульнях многія знайшлі сабе новых сяброў, а некторыя нават сваю другую палавінку”, – сказаў Улад.