У Гродне прайшоў другi этап чэмпіянату Беларусі па аўтакросе

На працягу двух дзён гледачам не прыйшлося сумаваць: акрамя захапляльных гонак, яны маглі яшчэ пагутарыць са спартсменамi, а таксама трапіць у салон аўтамабіля.

 

 

У суботу адбыліся трэніровачныя і кваліфікацыйныя заезды для ўсіх удзельнікаў, пасля чаго былі праведзены фіналы для дывізіёнаў Д1 і “Нацыянальны-2000”.

 

У класе “Нацыянальны” лепшым стаў Вадзім Гарбузаў. У “Д1” – Аляксандр Мурылёў.

 

У нядзелю прайшлі заезды ў класах “Д2”, “Д1-Юніёр”. У “Д2” перамога дасталася зноў Аляксандру Гарбузаву, а сярод юніёраў лепшым стаў Зміцер Папкоў.

 

У нядзельным спрынце лепшым апынуўся Андрэй Статкевіч.

 

 

Відовішчныя гонкі не абыйшліся без сутыкненняў, пераваротаў і сур’ёзных аварый.

 

 

Этап Чэмпіянату Беларусі ў Гродне прысвечаны памяці Надзеі Бялько, якая загінула ў ДТЗ: тры гады таму, 31 мая 2013 года, яна накіроўвалася ў Гродна на спаборніцтвы па кросе, у якіх была задзейнічана ў якасці галоўнага сакратара. Але аўтамабіль нечакана выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з сустрэчнай машынай. У выніку ДТЗ Надзея Мікалаеўна загінула.