Тысячы каталікоў прайшлі па вуліцах Гродна ў свята Божага цела

Свята Божага Цела пачалося ў Фарным касцёле з набажэнства. Пасля вернікі з малітвамі і спевамі прайшлі шлях праз чатыры гарадзенскія касцёлы: Фарны, Брыгіцкі, Бернардынскі і Францішканскі, дзе шэсце скончылася.

 

Свята Божага цела, якое нагадвае пра падзеі тайнай вячэры, пачалі адзначаць у XII стагоддзі. У Гродне працэсія праводзіцца з 1992 года. У гэтым годзе яна супала з фінальным мерапрыемствам Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэса, які праходзіў у рэгiёне з 24 па 26 мая.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >