Летнія пляцоўкі ў цэнтры Гродна. Дзе выпіць каву пад адкрытым небам?
Кафэ “Веранда”
Кафэ знаходзіцца на беразе Нёмана, тут можна пасядзець на крытай драўлянай верандзе з відам на раку. У меню пакуль няма адмысловых летніх прапаноў, але афіцыянты раяць пакаштаваць марожаную гарбату ці ліманад, да гэтага – выбраць нешта з дэсертаў.
Таксама тут можна з’есці нешта больш сытнае – суп, піцу або цэлы абед.
Цэны:
Ліманад – ад 21 тыс.
Капучына – 27 тыс.
Цірамісу – 60 тыс.
Адрас: Падольная, 37
Час працы: 12.00-00.00
Кавярня “Проста кава”
У краме-кавярні незвычайная летняя пляцоўка – тут маленькія блакітныя столікі-падстаўкі для кава спалучаныя з такога ж колеру лавамі. У меню – марожаныя кавы, рэцэпт якіх прыдумаў барыста Саша. Сярод іх – кава, у якой змяшаныя эспрэса, апельсінавы сок і сіроп. Як кажа Саша, кава з ноткай кіслага соку дадае энергіі і гэта нашмат лепшая прапанова на лета чым кава з вяршкамі.
Цэны:
Марожаная кава – 35 тыс.
Торцік – 40 тыс.
Адрас: Замкавая, 18
Час працы: 10.00-22.00
Кавярня “Наша кава”
З надыходам цёплых дзён кавярня выставіла перад дзвярыма два столікі і шырока адчыніла акно. На лета барысты прапануюць колд брю – каву, якая рыхтуецца 12 гадзін.
Цэны:
Колд брю – 25-30 тыс.
Сангрыя – 30 тыс.
Торты – ад 30 тыс.
Адрас: Замкавая, 11
Час працы: 9.00-23.00, у пятніцу і суботу да 1.00
Кафэ “Starlight”
Кафэ яшчэ рыхтуе свае меню да летняга сезона. Пакуль тут можна выпіць амерыкана, з’есці дэсерт ці нешта больш сытнае – піцу ці сэндвіч, а таксама пасядзець на вуліцы, пад ценем парасонаў.
Цэны:
Капучына – ад 22 тыс.
Мафін – 12,5 тыс.
Адрас: Замкавая, 11
Час працы: 9.00-23.00, у пятніцу і суботу да 24.00
Кавярня і крама-пірожня “Раскоша 1795”
Летняя пляцоўка кавярні схаваная ад гучнага жыцця горада ў дворыку. Афіцыянты на летні сезон раяць смузі ці марожанае. Спецыяльнага летняга меню пакуль няма.
Крама ж выставіла свае столікі з боку вуліцы Савецкай. Тут, перад усім, шырокі выбар пірожных.
Цэны ў кавярні:
Сырнік – 35 тыс.
Смузі – ад 30 тыс.
Капучына – 29 тыс.
Цэны ў краме:
Амерыкана – 15,6 тыс.
Дэсерт з фруктовым жэле і мусам – ад 20 тыс.
Адрас: Савецкая, 7
Час працы: 9.00-00.00 (кавярня), 9.00-21.00 (пірожня)
Чабурэчная
Нядаўна чабурэчная змяніла ўладальнікаў але, здаецца, кантынгент не змяніўся. Тут як і раней можна хутка і танна з’есці і пасядзець на вуліцы у самым цэнтры горада.
Цэны:
Кава молатая – 13,9 тыс
Блінчык з яблыкам – 9,6 тыс.
Чабурэк – ад 10 тыс.
Адрас: Ажэшкі, 1
Час працы: 10.00-22.00, у нядзелю 12.00-22.00
Кавярня “Шэкспір”
Кафэ знаходзіцца ў будынку Тэатра лялек. Тут можна пасядзець у цені дрэваў і парасонаў. У меню шырокі выбар кавы, марожанага, кактэйляў і выпечкі.
Цэны:
Капучына – 30 тыс.
Круасан – 25 тыс.
Марожанае – ад 25 тыс.
Адрас: Дзяржынскага 1/1
Час працы: 9.00-23.00
Амато кафэ
Кафэ знаходзіцца каля гандлёвага цэнтра “Нёман” – даволі вялікая пляцоўка з прыгожай мэбляй і зялёнай траўкай. Тут можна выбраць месца пад парасонам або на сонцы, паесці марожанае ці дэсерты і выпіць каву.
Цэны:
Марожаная кава – 33,9 тыс.
Пірожнае “Макарон” – 11,9 тыс.
Адрас: Савецкая, 18
Час працы: 10.00-23.00
Бар “Магнолія”
Летняя пляцоўка кафэ схаваная ад вуліцы – знаходзіцца ў двары. Асартымент тут як у класічнай забягалаўцы: марожанае, піва, кава з аўтамата і чыпсы.
Цэны:
Марожанае “Пламбір” – ад 6 тыс.
Квас Лідскі – 10 тыс.
Адрас: Маставая, 31
Час працы: 12.00-2.00
Бар на Тэлеграфнай
Бар з традыцыяй, прапануе стравы беларускай кухні. Летняе меню бар рыхтуе толькі з чэрвеня, але ў цёплыя дні ўжо працуе тэраса.
Цэны:
Кава Lavazza – 25 тыс.
Марожанае – 35 тыс.
Адрас: Тэлеграфная, 12
Час працы: 16.00-24.00
Бістро “Семафор”
У меню бістро перадусім абеды, але можна замовіць таксама гарбаты ці каву. Столікі на вуліцы Савецкай выстаўленыя пад навесам, тут можна назіраць за тым, што адбываецца на вуліцы.
Цэны:
Капучына – 22,5 тыс.
Трубачка з начынкай – ад 13 тыс.
Адрас: Савецкая, 23
Час працы: 12.00-23.00, пт-сб да 24.00
Рэстаран “Карчма ля прычала”
Рэстаран з відам на Нёман, з вялікай колькасцю месцаў на летняй тэрасе, з закрытымі ад сонца бяседкамі. Пакуль летняе меню яшчэ ў падрыхтоўцы.
Цэны:
Капучына – 23 тыс.
Малочныя кактэйлі – ад 35 тыс.
Чызкейк – 41,5 тыс.
Адрас: Завадская, 14
Час працы: 12.00-2.00
Фаст-фуд “Калабкі” ў парку Жылібера
Сетка “Калабкі” – кафэ хуткага абслугоўвання. Можна пасядзець за столікамі звонку, з відам на парк, а таксама ў закрытым унутраным дворыку.
Цэны:
Блінчыкі – 20-40 тыс.
Адрас: Ажэшкі, 16 (у парку)
Час працы: кругласутачна
Забягалаўкі ў цэнтры
У традыцыйных забягалаўках госці прыходзяць перадусім выпіць піва і закусіць чыпсамі або паесці марожанага. Кава тут з аўтамата. Іх асартымент мала адрозніваецца адзін ад аднаго. Два з такіх месцаў – у парку Жылібера. Таксама на вуліцы Савецкай у летні сезон адчыняецца кафэ “Губерня”. Намёт паставілі таксама ля крамы “Еўраопт” на вуліцы Ціміразева.
Дзе паснедаць у Гродне? Вывучаем ранішнія прапановы кавярняў горада
Тэстуем “альтэрнатыву” ў прыгатаванні кавы: замест эспрэса-машыны – сіфон