У Гродне пачаў працу цэнтр пясочнай тэрапіі, дзе спалучаюцца мастацтва, педагогіка і псіхалогія

Новы цэнтр пясочнай тэрапіі “Sand Art” мае сучаснае абсталяванне з рознымі тыпамі пяску: каляровым, адмысловым пяском для малявання на светлавых панэлях, кінэтычным пяском для лепкі і стварэння вобразаў.


“Наш інстытут ужо больш за 70 гадоў займае вядучае месца ў фарміраванні педагагічнага асяроддзя Заходняй Беларусі. На працягу ўсяго гэтага часу супрацоўнікі інстытута распрацоўваюць новыя тэхналогіі, актуалізуюць метады і формы навучання і выхавання, а таксама вывучаюць перадавы педагагічны вопыт, як у нас, так і за мяжой, а затым транслююць ўсё лепшае педагогам Гарадзеншчыны. Не змяняе традыцыям інстытут і сёння, узяўшы за аснову ідэі Карла Юнга і Доры Калфф пра цудоўныя ўласцівасці пяшчаных пабудоў”, – адзначае рэктар інстытута Святлана Сяргейка.

 

На арт-тэрапеўтычнай пляцоўцы будуць рэалізоўвацца адукацыйныя і псіхолага-педагагічныя паслугі для дзяцей і дарослых. Гульні з пяском дапамогуць дзецям дашкольнага ўзросту ў развіцці мовы, дробнай маторыкі, каардынацыі рухаў.

 

Для школьнікаў заняткі ў цэнтры дапамогуць пераадолець праблемы паводзін, страхі і неўрозы, наладзіць узаемаадносіны з бацькамі і настаўнікамі, выхавацелямі і аднагодкамі, палепшыць працэс адаптацыі да школы.

 

 

З дапамогай пяскатэрапii любы дарослы можа пазбавіцца дэпрэсіі, страхаў і комплексаў, паверыць ва ўласныя сілы, прадставіць, што трэба прадпрымаць для выхаду з цяжкіх сітуацый.


“Адзін з сакрэтаў пясочнай тэрапіі ў тым, што гэты метад дазваляе абстрагавацца і зірнуць на свае праблемы не знутры, а збоку. Праблемы, якія маюць дачыненне да кагосьці іншага, пераадольваць прасцей”, – кажа старэйшы выкладчык кафедры псіхолага-педагагічнага суправаджэння адукацыі Наталля Касцюк.

 

Асаблівасцю цэнтра з’яўляецца спалучэнне разнастайных магчымасцяў пяску – гэта і мастацтва маляваць пяском на светлавых сталах і дынамічнае маляванне каляровым пяском, гэта жывы і кінетычны пясок, гэта класічная псіхатэрапеўтычная пясочніца і чаша “Свет на далоні”. Цэнтр унікальны і сваёй канцэпцыяй: злучэнне мастацтва, педагогікі і псіхалогіі.

 

Цэнтр “Sand Art” дасць магчымасць педагогам, псіхолагам, дэфектолагам асвоіць новую альтэрнатыўную тэхналогію па развіццю дзіцяці.

 


“Сучасны педагог павінен быць у трэндзе ўсіх інавацый, павінен быць мабільным і гнуткім. Быць “на ты” з усімі інавацыйнымі тэхналогіямі, але і быць у курсе альтэрнатыўных метадаў, умець спалучаць у сваёй працы розныя напрамкі і падыходы і быць эфектыўным у сваёй працы”, – адзначыла дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі Ларыса Таранцей.

 

Больш інфармацыі аб цэнтры можна атрымаць на сайце groiro.by.