Самыя актыўныя гарадзенцы зноў выйдуць на прабег цвярозасці
Як і летась, да ўсіх жадаючых далучацца спартыўныя клубы Гарадзеншчыны, якія чарговы раз выступілі суарганізатарамі прабегу. Для пераможцаў рыхтуюць каштоўныя падарункі.
Мерапрыемства адным бегам не абмяжуецца. У рамках прабегу адбудуцца і спаборніцтвы па іншых відах спорту: падцягванню на перакладзіне, адцісканні на зямлi i на брусах, а таксама спаборнiцтвы па гіравым спорце.
Гарадзенцаў чакаюць таксама: выступленне чырлідарскай каманды “Маямi”, школы сучаснага танца “Адэпт”, школы танца “Бахір”, выступленне клуба славянскіх адзінаборстваў “Арыдан” ды іншае. Вядучымi стануць Дзмітрый Чэкан і Антаніна Місюкевіч.
“Прыемна зноў сабраць гарадзенцаў, якія выступаюць за здаровы лад жыцця. Калі на Новы год у нас праходзіць толькі забег, то вясной і восенню мы стараемся прыцягваць спартыўныя клубы, каб тыя развівалі на прыродзе ўніверсальныя віды практыкаванняў: адцісканні, прысяданні, падцягваннi і г.д., – сказаў арганізатар мерапрыемства Дзяніс Шаўчэнка. – Мы стараемся прыцягнуць ўсе слаі грамадства: ад школьнiкаў да пенсіянерамі. У нас няма ніякага адміністратыўнага рэсурсу, мы тыя, хто хоча зрабіць сваё жыццё больш актыўным і насычаным.
Па словах Дзяніса, з кожным разам колькасць удзельнікаў прабегу расце.
Пачнецца спартыўнае свята ў 12.00.
У час мерапрыемства ўсім удзельнікам прапануюць гарачую гарбату і печыва. Плануецца, што ў забегу прыме ўдзел каля 200 чалавек.
Здымкі з мінулага года:
align=”” width=”725″ height=”544″ >