Чалавек, які скокаў са Старога маста, прымусіў панервавацца сотні гарадзенцаў і стварыў затор

Занепакоеныя гарадзенцы, якія накіроўваліся ў цэнтр, дзяліліся ў сацыяльных сетках фотаздымкамі пра “здарэнне” на мосце. Хлопцы з прыватнай гарадзенскай кампаніі “Амбер Фильм” стараліся іх супакоіць.


“Турбавацца не варта, наш акцёр скача са страхоўкай. Мы здымаем поўнаметражны фільм, які пакажуць ва ўсіх кінатэатрах Беларусі. Мы выбралі Стары мост, бо гэта цэнтр горада і наша славутасць. I ў фільме мы хочам адлюстраваць менавіта Гродна і жыццё экстрэмалаў, якія пераадольваюць свае страхі”, – распавёў рэжысёр фільма Валерый.

 

Для стваральнікаў фільма гэта будзе першая мастацкая поўнаметражная стужка. У пракат ён павінен трапіць праз год.