“Я не бачыў, што гару”. Гарадзенскі гоншчык працягваў гонку з падпаленым картам
Аляксандр быў лідарам, яму заставалася прайсці два павароты, але супернік пайшоў на крайнасці і пазбавіў гарадзенца першага месца.
“Я лідзіраваў у гонцы, мне заставалася няшмат да фінішу. Я закрываў траекторыю, каб мой супернік ззаду не змог мяне прайсці, але ён вырашыў пайсці на рызыкоўны манеўр з таранам і наляцеў на мяне – збіў паліўную помпу і каўпачок свечкі. З-за сутыкнення адбылося ўзгаранне, я гэтага не бачыў і спрабаваў на хаду завесці карт, але ён не завёўся і я спыніўся. Ужо пасля бакавым зрокам убачыў агонь. Далей павярнуў галаву і ўбачыў, што гару цалкам – у выніку катапультаваўся з карта”.
align=”” width=”725″ height=”459″ >
Пасля здарэння Александр адчуваў сябе нармальна, агня амаль не адчуў, бо дапамог вогнетрывалы камбінезон.
Пасля пажару ў карце была пашкоджана ўся паліўная сістэма, правады i запальванне. Плюс ад удару суперніка трохі сагнулася сама рама карта.
“Я выйграў кваліфікацыю, выйграў першы заезд і лідзіраваў увесь другі. За два павароты мяне вынеслі, ды і яшчэ і з пашкоджаннем тэхнікі. Гэта вельмі няпроста прыняць. Я ніколі такога не бачыў і сам у такім не ўдзельнічаў”.
Карт Аляксандру ўдалося аднавіць літаральна за вечар, і ўжо ў нядзельнай гонцы ён змог прыняць удзел. У першым заездзе ён ехаў трэцім, але потым у яго адмовіла запальванне і апарат спыніўся, у вынiку гоншчык прыехаў апошнім. У другім заездзе гарадзенец змог дабрацца толькі да чацвёртай пазіцыі.
Аляксандр Гедрэвіч удзельнічае ў самым хуткім класе спаборніцтваў – KZ2.