Аўтамабіль амбасады Турцыі затрымалі на мяжы з кантрабандай

|

На беларуска-літоўскай мяжы ў “Audi 6” з дыпламатычнымі нумарамі знайшлі груз кантрабандных цыгарэт.

Турэцкі збор “Нёмана”: першая перамога сезону

|

Трэці супернік нашай каманды, якая цяпер знаходзіцца на зборах у Турцыі, гэта кішынёўскі “Зiмбру”, які прадстаўляе вышэйшы дывізіён малдаўскага чэмпіянату. Каманду трэніруе вядомы беларускі спецыяліст – Алег Кубараў.

“Німфаманку” Ларса фон Трыера ў Беларусі будуць паказваць толькі ў сталіцы

Найперш паказы новага фільма вядомага дацкага рэжысёра адмянілі ў Ваўкавыску. Цяпер вядома, што стужку будуць паказваць толькі ў Мінску і толькі ў адным кінатэатры.

Літоўскія памежнікі пачалі патрабаваць дэкларацыі на паліва ў баках машын

|

Пачынаючы з 9 гадзін раніцы 14 лютага на ўсіх памежных пастах у кіроўцаў вялікагрузаў могуць запатрабаваць пісьмова задэклараваць паліва, якое знаходзіцца ў баках машын.

Такім чынам Літва будзе змагацца з увозам паліва ў краіну.

Выстава лідскага мастака Аляксандра Вараксы працуе ў “Крызе”

|

Эксперыментальныя працы – сюжэтныя кампазіцыі і пейзажы – аб’яднаныя пад агульнай назвай “Метамарфозы”. Карціны, прадстаўленыя на выставе, былі створаныя цягам апошніх двух год.

Гарадзенскія школьнікі змагаюцца ў конкурсе па творах Васіля Быкава

Пяты, юбілейны конкурс сачыненняў “І толькі слова ў вяках жыве”, які праводзіць ГрДУ імя Янкі Купалы, ужо набліжаецца да завяршэння, але школьнікі старэйшых класаў яшчэ маюць мажлівасць паўдзельнічаць у ім. Сёлета конкурс прысвечаны творчасці Васіля Быкава, якому ў гэтым годзе споўнілася б 90 год.

Гарадзенскі Дзіцячы Хоспіс ладзіць акцыю ў Дзень святога Валянціна

|

Сёння, 14 лютага, Дзіцячы хоспіс праводзіць акцыю “Падарым цяпло сваіх сэрцаў”. Яна адбываецца ў аптэцы-музеі на Савецкай плошчы і ў краме Yves Rocher па вул. Савецкай.

Гарадзенцы найчасцей купляюць беларускае

|

80,2% рэалізаваных праз гандлёвую сетку ў Гродзенскай вобласці тавараў, вырабленыя ў Беларусі. Гэта на 3,5% менш, чым на год раней, але ўсё адно найвышэйшы паказчык у краіне.

Памежнікі выклалі ў інтэрнэце відэа з законапаслухмянай рыссю і нелегальнымі мігрантамі

|

Каларытнае відэа з камер сістэмы відэаназірання, усталяванай уздоўж беларуска-літоўскай мяжы, беларускія памежнікі апублікавалі, падтрымаўшы ініцыятыву польскіх калег.

Другі матч “Нёмана” на турэцкім зборы: зноў нічыя

|

13 лютага адбыўся чарговы матч футбалістаў гарадзенскага “Нёмана” ў рамках турэцкага збору. Матч з камандай “Авангард” з Курска скончыўся з лікам 3:3. Гродзенцы па ходу матчу адыгралі тры мячы і дамагліся нічыёй.