З будынка 1915 года знялі пенапласт, якім яго спрабавалі ўцяпляць

У першай палове студзеня бакавы фасад цаглянага дома па вул. Паўлоўскага, 21, пачалі ўцяпляць пенапластам. Учора карэспандэнт “Твайго стылю” заўважыў, што пенапласт зняты.

“Яндэкс” налічыў у Гродне 550 вуліц

|

Вуліц у Гродне значна менш, чым у любым іншым абласным цэнтры, падлічыў сэрвіс “Яндэкс.Карты”, затое толькі ў нас ёсць вуліцы Ветлівая, Сяброўская, Багатая, Шчодрая і Экзатычная.

Футбольны “Нёман” стартуе гульнёй са “Слуцкам”

|

Першую сустрэчу сёлетняга чэмпіянату краіны па футболе нашая каманда згуляе 28 альбо 29 сакавіка на сваім полі. Так вырашыла лёсаванне, праведзенае 11 лютага ў Беларускай федэрацыі футбола.

Ашмянскі суд прызнаў кнігу Алеся Бяляцкага забароненай

|

11 лютага ў судзе Ашмянскага раёна суддзя Таццяна Емельяновіч агучыла рашэнне па выніках разгляду грамадзянскай справы сябры ПЦ «Вясна» Таццяны Равякі супраць Ашмянскай мытні.

Гарадзенец знайшоў каля свайго гаража кузаў ад скрадзенага аўто

|

Пра знаходку паведаміў у міліцыю.

Высветлілася, што Пежо 406 амаль чатыры гады таму невядомыя скралі з двара на Фолюшы.

На пажары ў Смаргонскім раёне загінулі маці і дачка

|

Гэта трэці з пачатку года выпадак на Гарадзеншчыне, калі агонь забірае адразу два жыцці.

Самазабойствы – на першым месцы сярод знешніх прычын смерці на Гарадзеншыне

|

Затое павялічваецца нараджальнасць.

Тэндэнцыі нараджальнасці і смяротнасці прааналізаваў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Анатоль Зімнавода.

У Беластоку прайшоў тэлемост з удзельнікамі пратэстаў у Кіеве

У нядзелю ў беластоцкай Галерэі Арсенал некалькі дзясяткаў чалавек удзельнічала ў сустрэчы пад лозунгам “Мы з вамі”. Каля гадзіны актывісты Майдану, у тым ліку дзеячы культуры, праз відэасувязь расказвалі пра тое? чым яны займаюцца і агулам пра сітуацыю ва Украіне.

У банку на Ажэшкі выламалі аўтэнтычныя дзверы і замянілі пластыкам

У будынку банка ў пачатку вуліцы Ажэшкі сёння выламалі аўтэнтычныя дзверы з латуннымі элементамі і ўставілі на іх месца пластыкавыя. Старыя дзверы маюць латунныя завесы: гэта або арыгінальныя дзверы з часу паўстання будынка, або якасная пазнейшая рэнавацыя.

Лідчук Аляксандр Варакса ладзіць персанальную выставу ў Гродне

|

На вернісаж Аляксандра Вараксы “Метамарфозы” 13 лютага запрашае гарадзенская галерэя “Крыга”.