Анёл з вежы Фарнага касцёла павінен вярнуцца
Нядаўна пробашч Фарнага касцёла Ян Кучынскі расказаў газеце “Вячэрні Гродна” пра абставіны зняцця з вежы Фарнага касцёла аднаго з анёлаў. Адбылося гэта яшчэ ў 2009 годзе. Святар лічыць, што вяртаць анёла на вежу няварта, бо ён адносна сучасны: з’явіўся толькі ў 1930-х гг. Ды і выява анёла пад крыжам не адпавядае канонам касцёла.