Афрыканская чума свіней зафіксаваная ў Польшчы
Пробы ўзятыя 13 лютага.
Гэта першы выпадак смяротнай для свіней хваробы ў Польшчы, паведаміла міністэрства сельскай гаспадаркі краіны.
Наяўнасць у дзіка ўзбуджальніка афрыканскай чумы свіней пацьвердзіў галоўны ветэрынарны ўрач Польшчы, інфармуе ria.ru.
Некалькі тыдняў таму выпадак АЧС зафіксаваны ў Літве – таксама блізу мяжы з Беларуссю.
Пасля гэтага Расія ўвяла забарону на імпарт свініны з усяго ЕС.
У самой Беларусі карантын па афрыканскай чуме зняты 10 лютага 2014 года.
Першы выпадак АЧС у Беларусі зафіксаваны ў вёсцы Чапунь Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці ў чэрвені мінулага году. Цягам некалькіх месяцаў з’явілася яшчэ некалькі ачагоў захворвання. Каб спыніць распаўсюд эпідэміі, на праблемных тэрыторыях абвясцілі каранцін, знішчылі пагалоўе свіней у мясцовага насельніцтва.