Анёл з вежы Фарнага касцёла павінен вярнуцца

|

На якіх фактах грунтуюцца выказванні пробашча, сказаць цяжка. Паколькі вядомы большасці краязнаўцаў іканаграфічны матэрыял дазваляе адназначна сцвердзіць, што анёлы-флюгеры на Фарным касцёле бачныя як мінімум з сярэдзіны ХІХ ст. Іх можна разгледзець і на малюнку Напалеона Орды і на здымку фатографа Штумана. Больш за тое, даследчык мастацкіх вырабаў з металу Любоў Зорына распавядае, што ў самым канцы ХІХ ст. анёлы ўжо спускаліся на зямлю, дзе былі адрамантаваныя майстрам Ігнаціем Сіліневічам (Любовь Зорина. Художественный металл в Гродно. Гродно, 2012. С. 58).

 

Паколькі ніякіх сур’ёзных работ на Фарным касцёле ў першай палове ХІХ стагоддзя не праводзілася, то цалкам можна дапусціць, што анёлы з’явіліся на храме не ў 1930-х гг., і нават не ў ХІХ ст., а разам з прыбудовай верхняй часткі вежаў майстрам Хрысціянам Бурманам ў 1752 г.

 

Тым больш, што анёлы цалкам адпавядаюць барочнай эстэтыцы той эпохі і з’яўляюцца “частым госцем” на вежах храмаў. Гэта, напрыклад, катэдральны касцёл у Быдгашчы, Петрапаўлаўскі сабор у Пецярбургу, шматлікія храмы Італіі. Паўсюль там сваіх анёлаў берагуць і захоўваюць, пяшчотна адрэстаўраваўшы вяртаюць на храм.

 

Адсутнасць анёла-флюгера змяняе архітэктурнае аблічча храма і таксама не павінна заставацца па-за ўвагай адказных за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны чыноўнікаў. А галоўная задача гарадзенцаў – пры спрыянні касцёла хутка сабраць грошы і прафінансаваць вяртанне анёла на яго належнае месца, каб са сваім калегай з другой вежы і далей захоўваў нашу каханую Гародню ад напасцяў.

 

Анёлы добра бачны на малюнку Напалеона Орды 1860-х гг.

 

Фотаздымак Штумана пачатку 1860-х гг. Анёл на вежы ўжо добра бачны

 

Анёлы на здымку часоў германскай акупацыі, каля 1916 г.

 

Анёлы на вежы былі яшчэ у 2006 годзе

 

2006 год

 

Крыніца: harodnia.com