У Польшчы выйшла кніга “Гродна на старых фотаздымках”
Яе аўтарамі з’яўляюцца браты Анджэй і Тадэўш Гапонікі, сыны жыхара Гродна Хенрыка Гапоніка, які пры савецкай уладзе прайшоў праз Калыму і Сібір.
Яе аўтарамі з’яўляюцца браты Анджэй і Тадэўш Гапонікі, сыны жыхара Гродна Хенрыка Гапоніка, які пры савецкай уладзе прайшоў праз Калыму і Сібір.
Увечары 21 лютага адна з гарадзенскіх абутковых крамаў зладзіла “чорную пятніцу”. З 19.00 да 23.00 дзейнічалі зніжкі на восеньска-зімовы абутак і на вясеннюю калекцыю мінулага году. У выніку на вуліцы перад крамай утварылася вялікая чарга ахвотных зэканоміць.
Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяшры Экзарх Беларусі Павел прыехаў у Гродна на фестываль праваслаўных спеваў “Каложскі дабравест”. У праграме двухдзённага візіту, акрамя канцэртаў: сустрэчы з мясцовымі ўладамі, прадстаўнікамі каталіцкай царквы, студэнтамі, а таксама візіты ў храмы.
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск запрапанаваў сёння ў 20.00 запаліць у вокнах польскіх дамоў знічы на знак салідарнасці з украінцамі і ў памяць аб загінуўшых. Грамадскі сектар Еўрамайдана прапануе далучыцца да гэтага жэсту неабыякавым людзям з усяго свету.
Сёння дзяцей усё радзей называюць Іванамі, Святланамі або Вольгамі. Бацькі імкнуцца даць дзіцяці рэдкае імя, якое мала ў каго на слыху – такія як Ліана ці Адрыян. У Міжнародны дзень роднай мовы партал TUT.BY вырашыў запытацца ў беларускамоўных гарадзенцаў, якія імёны яны далі сваім дзецям і адкуль карані таго ці іншага імя.
Гарадзенцы перастварылі па-беларуску песню “Когда пройдет боль”.
Сёння, 21 лютага, у Доме Сувязі адбываецца спецгашэнне мастацкіх капэртаў з выявамі Фарнага касцёла і Каложы. Іх выдала Міністэрства сувязі з нагоды атрымання Гроднам статусу культурнай сталіцы Беларусі.
Рэдакцыю “Твайго стылю” зацікавіў фрагмент выдадзенага ў Польшчы ў 2005 годзе турыстычнага даведніка, у якім аўтары апісваюць свае ўражанні ад месцаў грамадскага харчавання ў Гродне. Ахвотна дзелімся з чытачамі гэтымі настальгічнымі і забаўнымі назіраннямі.
“Гроднаэнерга” збіраецца будаваць электрастанцыю за ўласныя сродкі. На гэта спатрэбіцца прыкладна 1,2 мільярда рублёў.
Выстава чальцоў Саюза мастакоў Літвы пад назвай “Памяць і адценні часу” адкрылася ў Гродзенскай выставачнай зале 20 лютага. Яна прысвечана 300-годдзю з дня нараджэння літоўскага паэта Крысцыенаса Данелайціса і прымеркавана да 96 гадавіны адраджэння літоўскай дзяржаўнасці.