У Польшчы выйшла кніга “Гродна на старых фотаздымках”
Хенрык Гапонік быў прызваны ў савецкае войска ў 1944 г. За ўцёкі з вайсковай часткі пад Калугай назад у Гродна дзеля таго, каб далучыцца да Войска Польскага, патрапіў у штрафбат.
Браў удзел у баях за Кёнігсберг і нават быў ўзнагароджаны савецкімі медалямі. Гэта, аднак, не ўратавала ад Сібіры, куды ён патрапіў у 1945 г.
У 1947 г. па амністыі выйшаў на волю і перабраўся ў Польшчу, дзе і пражыў да канца свайго жыцця (памёр у 2012 г.).
Кніга, напісаная яго сынамі, утрымлівае больш за 350 фотаздымкаў і паштовак з выявамі Гродна ў перыяд з канца 19 – пачатку 20 ст.
Разам са старымі фотаздымкамі ў кнізе змешчаныя таксама актуальныя здымкі горада. У выданні таксама змешчаныя гістарычны каляндар Гродна і апісанні многіх гістарычных помнікаў, вуліц, храмаў, музеяў і г.д.
Аматарам вайсковай гісторыі напэўна спадабаецца апісанне царскага і польскага вайсковых гарнізонаў, якія стаялі ў горадзе, аздобленага фотаздымкамі мундураў, вайсковых адзнакаў і г.д.
Замовіць кнігу можна ў польскіх інтэрнэт-крамах.
Аматарам старых фотаздымкаў і гісторыі Гродна рэкамендуем таксама пазнаёміцца з