“Людзі на балоце” запісалі беларускамоўны кавер на песню гурта “Аквариум”
Пераклаў тэкст песні з рускай мовы лірад гурта Алесь Дзянісаў. “Аквариум” – адзін з яго любімых піцерскіх гуртоў (яшчэ два – “АукцЫон” і Tequillajazzz), а песня “Когда пройдет боль” – адна з любімых кампазіцый БГ, прызнаецца музыка ў размове з карэспандэнтам партала tuzin.fm.
Песня ўжо не раз выконвалася на канцэртах, але ў будучы альбом не трапіць. Таму яе было вырашана прэзентаваць асобна. Новы дыск гурт плануе пачаць запісваць у маі. А пакуль яны нават адмаўляюцца ад прапаноў выступіць, бо частка музыкаў грае ў гурце Dzieciuki, які акурат пачынае буйную канцэртную трасу па Сярэдняй Еўропе.