Навучальны курс MediaStudio працягвае набор! Прэзентацыя пройдзе 27 лютага
Тады запрашаем узяць удзел у эксклюзіўным навучальным курсе MediaStudio-2014!
MediaStudio – навучальны курс, які дазваляе дарослым атрымаць дадатковую адукацыю ў галіне працы з інфармацыяй. Курс разлічаны на актыўных людзей розных прафесій і ўзросту (старэйшых за 16 год). Першасная адукацыя значэння не мае.
Навучанне будзе адбывацца па трох накірунках:
– інфаграфіка і візуалізацыя дадзеных;
– фотажурналістыка;
– здымкі і мантаж відэа.
Курс “Інфаграфіка і візуалізацыя дадзеных” будзе цікавы ўсім, каму ў сваёй дзейнасці неабходна апрацоўваць вялікі аб’ём разнастайнай інфармацыі. Вы даведаецеся, як удала выкарыстоўваць інфаграфіку, картаграфічныя сэрвісы, пазнаёміцеся з сэрвісамі і інструментамі, якія дазваляюць візуалізаваць тое, што вас цікавіць і чым вы займаецеся: гісторыю ўласнай сям’і, дзейнасць сваёй фірмы або арганізацыі і г.д. Пажадана мець ноўтбук.
Курс “Фотажурналістыка” накіраваны на людзей, якія стварылі ўжо не адну папку здымкаў на сваім камп’ютары, але хацелі б паглыбіць свае веды і разуменне пра тое, як рабіць якасныя фотарэпартажы і цікавыя фотагісторыі. За час навучання слухачы курса падрыхтуюць уласную фотагісторыю, навучацца рабіць фотарэпартажы для СМІ. Пажадана мець уласны фотаапарат.
На курс “Здымкі і мантаж відэа” мы запрашаем пачаткоўцаў, каб навучыць іх здымаць, апрацоўваць і выстаўляць на сайт уласныя ролікі і фільмы. Кожны ўдзельнік курса падрыхтуе паўнавартасны відэаматэрыял, навучыцца здымаць і апрацоўваць відэа для СМІ. Пажадана мець уласны ноўтбук і тэхніку, якая здольная здымаць відэа.
Пры ахвоце і наяўнасці вольнага часу вы можаце вучыцца на некалькіх курсах адначасова.
Тэрмін навучання: сакавік-чэрвень 2014 года.
Перыядычнасць: 1 занятак на тыдзень, заняткі адбываюцца ў вечаровы час. У межах кожнага з курсаў MediaStudio прадугледжаныя таксама два аднадзённыя трэнінгі.
Кошт навучання на адным курсе складае 300 тысяч беларускіх рублёў. Калі вы абіраеце 2 курсы, то кошт навучання за два курсы складае 500 тысяч, калі тры курсы – 600 тысяч рублёў.
Перавагамі MediaStudio з’яўляюцца інавацыйнасць, унікальнасць вучэбнай праграмы, а таксама арыентацыя на набыццё навучэнцамі практычнага досведу.
Вядучымі курса з’ўяляюцца практыкі з вялікім досведам працы, якія валодаюць тэхналогіямі інтэрактыўнага навучання.
Запоўніць АНКЕТУ-ЗАЯЎКУ на ўдзел вы можаце анлайн або падчас прэзентацыі праекта MediaStudio. Прэзентацыя адбудзецца 27 лютага ў 19.00 па адрасе: г.Гродна, вул. Будзёнага, 48а-63 (другі паверх).
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: 8 (029) 587-43-90 (Інга) і email: mediastudio.hrodna@gmail.com