Прадстаўнікоў моладзевых арганізацый і ініцыятыў запрашаюць на семінар “Падтрымка моладзі ў Еўропе”

|

Семінар “Падтрымка моладзі ў Еўропе: прынцыпы, палітыка, практыка” з’яўляецца першым з мерапрыемстваў, запланаваных на 2014 год у межах адукацыйнага курса “Акадэмія моладзевай палітыкі”. Арганізатар – Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА”, пры падтрымцы Еўрапейскага Моладзевага Форума.

 

Тэмы семінара:

– Што такое моладзевая палітыка і чаму моладзь вылучаецца асобнай катэгорыяй.

– Развіццё моладзевай палітыкі ў Еўропе.

– Праблемы развіцця моладзевай палітыкі ў Беларусі, магчымасці на яе ўплываць.

 

Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца прадстаўнікі/-чкі недзяржаўных моладзевых арганізацый ці ініцыятыў ва ўзросце ад 18 да 31 году, якія пражываюць у Беларусі і зацікаўленыя ў працы, скіраванай на абарону і прасоўванне інтарэсаў беларускай моладзі.

 

Вітаецца актыўны ўдзел моладзі з рэгіёнаў Беларусі.

 

Каб прыняць удзел неабходна запоўніць анкету і выслаць яе да 20 лютага на адрас info@rada.fm з тэмай ліста “АМП”.

 

Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне падчас семінара.