Вучэнні ў гродзенскім аэрапорце: загарэўся самалёт, пабіліся пасажыры, электрычнасці няма

|

Паводле легенды вучэнняў, паведаміла прэс-служба абласнога упраўлення МНС, завірухі пагоршылі бачнасць да 300-500 метраў, працягваюцца снегапады, узмацніўся вецер, тэмпература паветра -27°C, аэрапорт “Мінск” закрыты, 3 борта накіраваныя на пасадку ў Гродна.

 

У такой уяўнай сітуацыі ўдзельнікам вучэнняў давялося адпрацаваць некалькі сітуацыйных задач:

– Аэрапорт застаўся без электра – і цеплазабеспячэння

– У будынку аэрапорта неабходна размясціць 311 чалавек, пяцёра з якіх патрабуюць дапамогі медыкаў

– У памежнай зоне знаходзіцца больш за 300 пасажыраў, якія маюць патрэбу ў харчаванні і г.д.

– Сярод пасажыраў узнік канфлікт, двое параненых, неабходны хірург

– Аварыйную пасадку зрабіў чартэр з Амстэрдаму з узгараннем на борце

 

– Сканчаецца запас пітной вады на тэрыторыі аэрапорта

– У грамадзяніна Аўстрыі прыступ вострага апендыцыту

– З-за снегападу рух на дарогах заблакаваны, аўтобусы для вывазу пасажыраў стаяць у заторы

– 20 чалавек звярнуліся да адміністрацыі па пытанні адсутнасці грошай.

 

Ва ўчэннях удзельнічалі: кіраўніцтва аэрапорта, аператыўная група камісіі па надзвычайных сітуацыях пры аблвыканкаме, Белаэраавіяцыя, Авіякампанія Гродна, МНС, упраўленні аховы здароўя, гандлю і паслуг, ЖКГ, Гродзенская рэгіянальная мытня, памежная група, Гроднааўтадар, Гроднааблдарбуд, Белтэлекам, Гроднаэнерга, Гродзенскае абласное упраўленне “Беларусбанка”, УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Вынікі вучэнняў арганізатары ацанілі станоўча.