ЗОЛАТАВАЛЮТНЫЯ ЗАПАСЫ БЕЛАРУСІ ПАПОЎНІЛІСЯ
Як паведамілі БелаПАН у МУС Беларусі, каля вёскі Брузгі супрацоўнікамі міліцыі ўчора быў затрыманы аўтамабіль, якім кіраваў 24-гадовы грамадзянін Польшчы. У маладога чалавека знайшлі і канфіскавалі залатыя і срэбраныя ювелірныя вырабы масай каля 4, 5 кг без дзяржаўных прабірных клеймаў Рэспублікі Беларусь. Кошт кантрабанды ацэньваецца прыблізна ў 300 мільёнаў рублёў. Сашка Верацейчык