Беларуска-ўкраінскі бардаўскі вечар адбудзецца сёння ў Гродне

|

Віктар Пашнік – аўтар і выканаўца шчымлівых песняў з нацыянальным каларытам на абедзвюх мовах пад акампанемент гітары і бандуры. Мікіта Ціхановіч – вакал, гітара, перкусіі.

 

 

Выступ адбудзецца ў рамках вясновога туру “Абуджэнне”, які праходзіць па Беларусі 15-24 сакавіка. Канцэрты ўжо прайшлі ў Гомелі, Берасці, Віцебску, 24 сакавіка яшчэ адзін канцэрт мае адбыцца ў Мінску.

 

Жадаючыя дапамагчы ў арганізацыі творчага вечару альбо даведацца больш могуць звязацца з каардынатаркай па Гродне – Марынай.