Часопіс «Архэ» прадаюць як канфіскат
Часопісы «Архэ-Пачатак», а таксама кнігі, выдадзеныя рэакцыяй, прадаюцца па 14 900 рублёў у краме па вул.Карскага, 33.
Побач на паліцах — абутак, цыгарэты ды іншы канфіскаваны на мяжы тавар.
Гандляры патлумачылі, што тут прадаюцца часопісы і кнігі (усяго каля 200 экзэмпляраў), якія былі канфіскаваныя ў тагачаснага галоўнага рэдактара выдання Валера Булгакава ў Гродне 14 верасня 2012 года.
Булгакава тады затрымалі, а пазней аштрафавалі за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.
Крама на ўскраіне гораду, пакупнікоў там мала, кажуць гарадзенцы, — сюды прыходзяць тыя, хто ведае, чаго шукае.
Прадавачка спадарыня Валянціна патлумачыла, што часопісы «Архэ-Пачатак» і кнігі, выдадзеныя рэдакцыяй, прадаюцца ў краме ўжо два месяцы. Усяго тут каля 200 асобнікаў:
«Людзі пераглядаюць часам часопісы, але купляюць рэдка.
Сёння, да прыкладу, купілі толькі адну кніжку. Няма вялікай зацікаўленасці».
Побач на паліцах ляжаць канфіскаваныя цыгарэты, абутак, у суседніх аддзелах прадаюць будматэрыялы, гарэлку, запчасткі для машынаў, гаспадарчае начынне, кампутары і іншае.
Калі я спрабаваў пытацца ў наведнікаў крамы — ці ведаюць яны такі часопіс, што стаіць на паліцах, то ніводзін з пакупнікоў нават пра яго не чуў.
Тым часам учора Дэпартамент фінансавых расследаванняў разблакаваў банкаўскі рахунак рэдакцыі, у завядзенні крымінальнай справы супраць рэдакцыі адмоўлена. «Архэ» спрабуе аднавіць сваю дзейнасць пасля працяглага пераследу. Былы рэдактар выдання цяпер за мяжою.