Велікодны кірмаш працуе ў Гродне

| Без катэгорыі

На галоўнай плошчы горада 29 сакавіка разгарнуўся перадвелікодны кірмаш. Сваю прадукцыю прадставілі прадпрыемствы горада і вобласці.


Паліваныя булкі ды кексы, фарбаваныя яйкі ды іншыя кулінарныя вырабы могуць прыкупіць як гарадзенскія каталікі да святочнага стола, так і іншыя гарадзенцы, якія ўмеюць заашчадзіць коштам кірмашовых зніжак.

Нягледзячы на моцныя парывы ветру, які літаральна зрываў рэкламныя стэнды ды навесы, ля крамак на плошчы віравала дастаткова шмат пакупнікоў.