У Гродне загінуў 86-гадовы бацька доктара медыцыны Астроўскага
Як сказаў сын загінулага, 25 сакавіка пенсіянер пайшоў у гараж па гародніну, яго бачылі суседзі па гаражным кааператыве.
Праз 20-25 хвілін пасля прывітання з імі на мужчыну быў здзейснены напад, калі ён ужо зачыняў гараж.
Людзі, якія прыбеглі на крыкі аб дапамозе, дапамаглі адправіць яго ў бальніцу хуткай дапамогі.
Аляксандр Астроўскі, па словах сына, памёр ад масіўнага ўнутранага крывацёку з-за прарываў унутраных органаў.
Калі старога знайшлі каля гаража, ён быў у прытомнасці, аднак, паводле сцвярджэння відавочцаў, не сказаў, хто на яго напаў, а папрасіў адвезці ў бальніцу.
Нявысветленым гэтае пытанне засталося і ў бальніцы.
Распачата крымінальная справа. Сын загінулага магчымыя матывы нападу на бацьку не каментуе.
Рэдакцыя “Твайго стылю” выказвае шчырыя спачуванні спадару Аляксандру Астроўскаму з нагоды смерці бацькі.