Гродзенскі дзіцячы хоспіс запрашае на дабрачынны спектакль

|

Арганізатарамі выступаюць ГДА “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”, Міжнароднае грамадскае аб’яднанне ”Тэатро”, Грамадскі дабрачынны інтеэнэт рух ”Хачу дапамагчы” .

 

Як распавяла “Твайму стылю” дырэктарка ГДА “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” Вольга Шульга, гэта першая спроба такога супрацоўніцтва.

Выйсці на “Тэатро” атрымалася выпадкова, праз знаёмага, які жыве ў Францыі. І ўжо праз месяц пасля віртуальнага знаёмства французскія валанцёры прывязуць у Гродна свой спектакль з інтэрактыўнамі методыкамі.

Пастаноўка будзе асабліва цікавай для дзяцей з інваліднасцю.

 

На думку Вольгі Шульгі, гэта падзея не толькі для Гродна, але і для ўсёй Беларусі.

 

Арганізатары дабрачыннага мерапрыемства ставяць перад сабой 2 мэты:  парадаваць дзяцей незвычайным відовішчам і сабраць грошы праз выставу-продаж велікодных вырабаў гадаванцаў Гродзенскага дзіцячага хоспісу.

 

Такія дабрачынныя кірмашы ўжо дапамаглі рэалізаваць адну мару гарадзенскіх дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі: праз 3 тыдні група дзяцей выправіцца ў знакаміты аквапарк у Друскеніках.

 

Дабрачынны спектакль у Музеі гісторыі рэлігіі пройдзе 5 красавіка ў 18 гадзін.

 

Здымак з асабістай старонкі “Тэатро” у  facebook

Уваход вольны.