Год беражлівасці: як гадаваць павукоў?

|

Павукоў можна знайсці паўсюль: у лесе, у полі, у памяшканнях. Яны трымаюцца ў цёмных месцах: норах, шчылінах. Ловяць павукоў рознымі спосабамі. У садах ці ў лесе іх можна знайсці там, дзе яны плятуць сваё павуцінне. Угледзеўшы гняздо павука (яно бывае пад некалькімі лісткамі, якія сплецены павуціннем). Пад яго трэба асцярожна падставіць слоік і другою рукою патрошку пастукваць гняздо. Павук такім чынам апынецца ў слоіку.

align=”middle” alt=”прыбудова Шчарбакова, год беражлівасці, Ягор Сурскі” >

Націсніце, каб паглядзець у вялікім памеры

 

Павукоў жывымі трымаюць у прыбудове Шчарбакова (на рысунку). Для павукоў, якія плятуць сваё павуцінне гарызантальна, прыбудову робяць наступным чынам: у пляшку з пяском шчыльна засоўваюць дручок такой вышыні, каб ад пляшкі ён выступаў на 20-25 см. Да верхняга краю дручка прымацоўваюць два дручкі даўжынёю 15-18 см. Паміж імі павук пляце павуцінне. Каб павук не мог уцячы з прыбудовы, пляшку ставяць у ванначку з вадой такога памеру, каб павук увесь час мясціўся над вадой (1).

 

Для павукоў, якія плятуць павуцінне вертыкальна, дадатковыя дручкі прымацоўваюць паралельна (2).

 

Павукоў можна трымаць і ў тэрарыумах (неўзабаве на нашым сайце!). Гадаваць іх трэба жывымі мухамі, якім адрываюць адно крыло.