“Год беражлівасці”: як зрабіць, каб шкло ў акулярах не запацевала?

|

Каб непрыемнасцяў з акулярамі не было, трэба змяшаць 3 часткі гліцэрыну з 7 часткамі зялёнага мыла. Да гэтай сумесі дадаецца некалькі кропель шкіпінару. Такой сумессю праціраюць акуляры з дапамогай фланелі альбо замшу. Другі раз акуляры трэба працерці чыстай фланеллю. Шкельцы чыстыя як крышталь. Можна смела з марозу заходзіць у краму!