На будаўнічай пляцоўцы царквы ў Зарыцы ў пажары загінуў чалавек
Гарэла бытоўка на тэрыторыі будоўлі. Выратавальнікі ўбачылі бытоўку памерам 2,5х5 метраў, якая гарэла знутры і цалкам была ахоплена полымем.
Праз некалькі хвілін выратавальнікі знайшлі ў згарэлым памяшканні цела мужчыны. Асобу загінулага вызначыць візуальна немагчыма, мяркуюць, што гэта вартаўнік, які павінны быў знаходзіцца ў памяшканні.
Прычына пажару незразумелая, бо згарэла практычна ўсё, магчыма гэта неасцярожнае абыходжанне з агнём. Бытоўка была неэлектрыфікаваная, ацяплялася буржуйкай.