Гарадзенскія валейбалісткі ўпершыню выйгралі чэмпіянат краіны

|

У фінале “Нёман-ГрДУ” перамог шматразовага чэмпіёна Беларусі – баранавіцкі “Атлант”. Лік у фінальнай серыі 3-1 на карысць гарадзенак.


Да гэтага найвышэйшым паказчыкам каманды ў чэмпіянатах краіны было трэцяе месца, якое гарадзенкі займалі двойчы.

 

Перамогу гарадзенскія дзяўчаты атрымалі пад кіраўніцтвам вядомага ў мінулым гульца “Камунальніка”, неаднаразовага чэмпіёна краіны Андрэя Абухоўскага (на здымку ніжэй).

 

Фота: http://bvf.by