У бліжэйшы чацьвер “Гроднааблгідрамет” абяцае да +22
16 красавіка ў Гродне будзе воблачна з праясненнямі, без ападкаў, уначы і раніцай слабы туман.
Тэмпература паветра +12…+14ºС, па вобласці да +16ºС.
17 красавіка сіноптыкі абяцаюць пераменную воблачнасць, пераважна без ападкаў.
Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с. Уначы +3…+8°С, днём +16…+21°С.
18 красавіка характар надвор’я не зменіцца, і пацяплее ўначы да +4…+9°С, днём +17…+22 °С.
Паводле папярэдняга прагнозу 19 красавіка будзе без ападкаў, раніцай і днём месцамі кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы +5…+10°С, днём +15…+20°С.
20-21 красавіка месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, ад +3 да +8°С уначы, днём +9…+14°С.
У апошнія дні сярэднесуткавая тэмпература ў рэгіёне на 1-3 градусы перавышае норму.
Дзякуючы гэтаму, на поўдні і ў цэнтры вобласці снег практычна сышоў, але на поўначы застаецца суцэльным слоем да 6 см.
У 8 раёнах Гарадзеншчыны талыя воды падтапілі 29 падворкаў, гаспадарчых пабудоваў ды іншых збудаванняў.
Здымак http://65frspb.caduk.ru