Выстава інтэр’ерных лялек у галерэі “У Майстра”
Гэта не проста лялькі, а лялькі-карціны, якія раскрываюць паняцці “свабода”, “мода”, “прыгажосць”.
Выстава дэманструе новы этап творчасці мастачкі.
Аўтарка, імкнучыся да тэхнічнай дасканаласці, разбурае звыклае прадстаўленне пра лялек.
Створаныя Галінай Дмітрук вобразы – універсальныя.
Гэта і рафінаваныя паненкі ў стылі “фэнтэзі” і гратэскныя персанажы, і гатычныя вобразы.
Інтэр’ер таксама пераасэнсоўваецца майстрыхай як унутраная прастора, а лялькі не толькі яе частка, у іх закладзена асабістая ўнутраная прастора, поўная супрацьлеглых эмоцый.
Работы Галіны Дмітрук экспанаваліся на міжнародных і рэспубліканскіх выставах у Беларусі, Расіі, Украіне, Азербайджане, Германіі, Бельгіі, Чэхіі, Гішпаніі.
Яе лялькі – рэкламны твар кампаніі «TheClayandPaintFactory» і брэнда скульптурнага матэрыялу «Darwi».
За 7 гадоў аўтарка стварыла каля 100 лялек.
Здымак http://photoclub.by