Гульню “Нёман” – “БАТЭ” будуць трансляваць у прамым эфіры

|

Трансляцыя з Гродна пачнецца ў 18.55.

У папярэднім туры абедзьве каманды атрымалі перамогі: гарадзенцы над брэсцкім “Дынама” з лікам 2:0, “БАТЭ” над бабруйскай “Белшынай” з тым жа лікам.

 

На сёння “Нёман” займае першае месца ў турнірнай табліцы з 7 ачкамі (розніца мячоў – 6-2).

“БАТЭ” на другім месцы таксама з 7 ачкамі ірозніцай мячоў 4-1.

 

Сёння на чэмпіянаце Беларусі па футболе пройдуць 6 гульняў 4-га тура.


Карыстальнікі інтэрнэту змогуць назіраць за любой з іх праз відэатрансляцыю на сайце асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футболу”.