Гарадзенская “Алімпія” стала чэмпіёнам Беларусі!

|

Нагадаем, што гарадзенкі выйгралі першыя дзве гульні фінальнай серыі на сваёй пляцоўцы.

 

Перад сустрэчамі ў сталіцы адразу некалькі баскетбалістак каманды захварэлі. Кіраўніцтва клуба звярталася да супернікаў з просьбай перанесці гульні, аднак тыя не пайшлі на сустрач.

 

У выніку мінская каманда параўняла лік у серыі, двойчы перамогшы на мінулых выходныя гарадзенак.

 

У рашаючай сустрэчы, аднак, дзяўчаты Аляксандра Шымковяка даказалі, што яны – лепшыя ў краіне!

 

“Алімпія” перамагла з лікам 70-62. Самай выніковай у складзе нашай каманды стала Надзея Дрозд, на рахунку якой 33 ачкі.

 

Хто яшчэ сёлета заваяваў альбо можа заваяваць медалі?

 

Чэмпіёнамі Беларусі сёлета ўжо сталі хакеісты “Нёмана” і валейбалісткі “Нёман-ГрДзУ”.

 

Добрыя шансы як мінімум на срэбраныя медалі маюць баскетбольны “Гродна-93” і гандбольная “Гараднічанка”.

 

За бронзавыя медалі мужчынскага валейбольнага чэмпіянату змагаецца “Камунальнік” (лік у серыі з жлобінскім “Металургам” пакуль 2-2).

 

Добры старт футбалістаў “Нёмана” таксама дазваляе спадзявацца на тое, што каманда можа пазмагацца за медалі чэмпіянату.

 

 

Фота: “Вечерний Гродно”