Падзеі ў Амерыцы вачыма гарадзенкі: аніякай істэрыі

| Без катэгорыі

За пару апошніх дзён Амерыка зноў пераўтварылася ў адну з самых гарачых кропак планеты. Выбухі на трасе знакамітага марафона ў Бостане, на заводзе мінеральных угнаенняў у Тэхасе забралі і скалечылі дзесяткі жыццяў.


Па волі лёсу, у гэтыя дні ў ЗША (г. Чыкага) знаходзіцца адна з аўтарак “Твайго стылю” Альгуня Камягіна (на здымку ў цэнтры), якая падзялілася з намі сваімі ўражаннямі наконт таго, што адбываецца там зараз.


Як ты даведалася пра выбухі ў Бостане?

 

Як не дзіўна, з Фэйсбуку і беларускіх СМІ.

 

Якой была рэакцыя знаёмых табе амерыканцаў на ўсё гэта?

 

Людзі абмяркоўваюць гэтыя падзеі, але, што вельмі дзіўна для нас, без усялякай істэрыі. Канечне, усе засмучаныя і моцна перажываюць трагедыю, але вакол усё выглядае спакойна.

 

Якія перамены ў жыцці Чыкага ты заўважыла пасля бостанскіх выбухаў?

 

Візуальна нічога быццам бы не змянілася. Праўда, кантроль пры ўваходзе ў розныя дзяржаўныя ўстановы стаў больш жорсткім, на масавых мерапрыемствах павялічылася колькасць аховы. У мясцовых газетах з’явіліся поўнакаляровыя дадаткі з апісаннем гісторыі тэракта, рознымі схемамі, гісторыямі. Гэтыя дадаткі бясплатна раздаваліся на вуліцах.

А так на вуліцах нейкіх перамен я не заўважыла.

 

Даведка ТС:

 

У выніку выбухаў, якія прагрымелі на месцы фініша традыцыйнага Бостанскага марафону, загінулі тры чалавекі. Яшчэ некалькі дзесяткаў людзей атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. 

Некалькі секунд пасля выбуху ў Бостане. Фота mashable.com