Гродзенскі лясгас распачаў продаж бярозавага соку

|

Трохлітровы слоік кансерваванага бярозвага соку ў гарадзенскіх крамах каштуе каля 27 тысяч.

Сёлета сок насельніцтву прадаюць  Індурскае лясніцтва (14-ты кіламетр дарогі Гродна-Індура), Гродзенскае (лес каля вёскі Багушоўка) і філіял у Гродне (вул.Фестывальная, 16).


Намеснік дырэктара Гродзенскага лясгасу Уладзімір Гарохаў раіць перад тым, як ехаць за бярозавікам, патэлефанаваць у лясніцтва: Індурскае – 41 71 56, Гродзенскае – 96 60 09, 41 71 56.


Сёлета вясна вельмі спазнілася, таму сок пайшоў толькі на гэтым тыдні, а праз тыдзень можа ўжо скончыцца.

У Гродзенскім філіяле лясгасу ўчора і сёння ў чарзе на закуп бярозавіка стаялі як мінімум па 15 машын.

Мала хто бярэ меньш за 50 літраў, а нярэдка па 100 – 150.

Чэргі займаюць з 8 гадзін раніцы, а пасля 15-ці прыязджаць бессэнсоўна – бярозавіку не хопіць.

Продаж не спыняецца і ў суботу.


У гэтым годзе лясгас плануе нарыхтаваць 520 тон бярозавага соку.

Гэтая працэдура безумоўна шкодзіць дрэвам, таму ў падсочку ідуць старыя дрэвы, якія на наступны год будуць высякацца.

Звычайна высякаюцца бярозы, што дасягнулі ўзросту 50-70 гадоў, а на іх месцы на наступны год высаджваюцца новыя дрэвы.

 

Самастойная здабыча бярозавіку ў лясах забароненая і караецца штрафам.


Здымак http://dengi.onliner.by