“Гроднааблгідрамет” прагназуе начныя замаразкі
У бліжэйшую ноч, паводле прагнозаў “Гроднааблгідрамету” чакаецца ад +2…+4ºС у Гродне да -1…+4ºС па вобласці, без ападкаў.
23 красавіка захаваецца пераменная воблачнасць, месцамі кароткачасовыя дажджы.
Вецер паўднёвы, слабы, 6-11 м/с.
Тэмпература паветра +16…+18ºС, па вобласці +15…+20ºС.
24 красавіка – пераважна без ападкаў, пераменная воблачнасць.
Вецер заходні 6-11 м/с, у асобных раёнах парывы да 15-18 м/с.
Уначы +3…+8°С, днём +11…+16°С.
25 красавіка ўначы на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах – навальніцы.
Вецер заходняй чвэрці 6-11 м\с, уначы на значнай частцы тэрыторыі, днём месцамі парывы да 15 – 20 м/с.
Тэмпература паветра +3…+8°С уначы, днём +12…+17 °С.
Паводле папярэдняга прагнозу, 26 красавіка будзе пераважна без ападкаў.
Уначы і раніцай слабы туман.
Уначы +1…+5ºС, месцамі 0…-2ºС, днём +15…+20ºС.
27 красавіка ўначы ў асобных раёнах, нём на большай частцы вобласці кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.
Тэмпература паветра ўначы +5…+10ºС, днём +18…+23ºС.
28 красавіка ўначы пацяплее да +6…+11ºС, днём +10…+15ºС, па паўднёвым ўсходзе да +18ºС.
На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.
Сярэдняя тэмпература паветра апошняй дэкады красавіка чакаецца на 1-2 ºС вышэй за кліматычную норму.
Здымак http://www.wonderfulnature.ru