Трэцяя і галоўная ўзнагарода Анджэя Пісальніка
Гэтая знагарода – падзяка за артыкулы, якія былі апублікаваныя ў беларускіх польскамоўных выданнях “Magazyn Polski” і “Głos znad Niemna”, а таксама – ў польскай газеце “Rzeczpospolita”.
Для Анджэя гэта першая польская ўзнагарода, якая для яго вельмі важная.
align=”left” alt=”Анджэй Пісальнік” >
– Я амаль усё сваё прафесійнае жыццё супрацоўнічаю з польскімі медыямі, у дадзеным выпадку са штодзённікам “Rzeczpospolita”. Вядома, што я працаваў і ў “Głos znad Niemna” і друкаваўся ў “Magazyne Polskim”, якія цяпер выдаюцца “ў выгнанні”, і журы гэтай ўзнагароды ацаніла мае працоўныя высілкі па асвятленню жыцця польскай дыяспары ў Беларусі.
У маёй працы гэта адзін з самых вялікіх пластоў, таму можна сказаць, што мяне ўзнагародзілі за тое галоўнае, чым я займаюся ў журналістыцы. З гэтага пункту гледжання ўзнагарода вельмі важная для мяне.
Я цешуся, што нарэшцэ мяне дацаніла журналісцкая супольнасць у Польшчы, бо раней я атрымліваў узнагароды ад Беларускай Асацыяцыі Журналістаў – прэмію імя Змітра Завадскага. Калі я працаваў карэспандэнтам у Расіі, мяне ўзнагародзілі за матэрыял пра Анну Паліткоўскую. Я атрымаў Залаты Глагол.
І вось трэцяя – узнагарода імя Мацея Плажыньскага, які трагічна загінуў у Смаленску ў катастрофе самалёта ў 2010.
Наколькі мне вядома ты яшчэ і навучаеш маладых гарадзенскіх журналістаў?
– Гарадзенская Школа Маладога Журналіста вось ужо два гады запрашае мяне весьці заняткі з моладдзю, якая хоча паспрабаваць сябе ў журналістыцы, зразумець, што такое журналістыка. Мне гэта вельмі падабаецца, бо, нягледзячы на свой досвед, калі абмяркоўваешь нешта з моладдзю, бачыш свежы погляд на тое, чым мы займаемся прафесійна. Гэта дазваляе паглядзець часам на тое што мы робім вачыма дылетанта і гэта вельмі важна. Важна, каб мы не забываліся, што працуем для нармальных людзей і пішам тэксты не толькі для рэдактара, а перадусім для чытача.
Фота з асабістага архіва Анджэя Пісальніка