Персідская казка у гарадзенскім замку

|

Упершыню ў горадзе адкрываецца выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Ірана. Гарадзенцы ўбачаць персідскія дываны з поўсці і шоўку ручной працы, карціны, выкананыя ў тэхніцы дывановага ткацтва.


>

Будуць шырока прадстаўлены іншыя традыцыйныя творы: вазы, збаны, упрыгожаныя эмаллю, пісьмовыя прыборы, інкруставаныя каштоўнымі пародамі дрэва, вырабы з бронзы. На выставе будуць экспанавацца копіі мініяцюр самага вядомага ў заходнім свеце сучаснага іранскага мастака Махмуда Фаршчыяна.

Выстава прадоўжыцца да канца чэрвеня.

Даведка ТС: мініяцюры Махмуда Фаршчияна дэманстраваліся на 37 персанальных і 62 калектыўных выставах у Еўропе, Азіі і Амерыцы, атрымоўвалі прэстыжныя ўзнагароды па ўсім свеце. Характэрны стыль Фаршчыяна – фантасмагарычныя сюжэты з яркімі фарбамі, птушкамі, колерамі і людзьмі.

Л.Леонт

На фота (palace.gomel.by) – мініяцюра Фаршчыяна