Відэа: гурт Dzieciuki ў Варшаве на канцэрце “Салідарныя з Беларуссю”

| Без катэгорыі

Алесь Дзянісаў:

 

– Самае яскравае ўражанне гэта тое, што было шмат моладзі. Шмат беларускай моладзі. І тое, што польская моладзь вельмі добра ўспрымала беларускія гурты. Я не думаю, што гэта было нейкае штучнае яднанне.

 

У нас не было такіх яскравых уражанняў там, бо мы былі чацвёрты дзень у туры па Польшчы. Можна сказаць, што гэты канцэрт мы пабачылі так: прыехалі, выступілі і адразу з’ехалі. Я толькі на здымках пабачыў, што людзей было потым удвая больш чым на нашым выступе.

 

Хацеў бы падкрэсліць добрую арганізацыю. Быў добры гук. Я асабіста падыходзіў да гукачоў і паціскаў руку ў знак падзякі за іх працу.

 

Для нас гэта насамрэч быў першы такі выступ на такой вялікай сцэне.

 

Здымкі racyja.eu