Беспрацоўе расце

|

Паводле дадзеных Гродзенскага аблвыканкама, колькасць жадаючых уладкавацца на працу істотна перавышае колькасць працоўных мейсцаў: на 5 800 безпрацоўных цэнтры занятасці насельніцтва прапануюць 3 800 вакансій, прычым, па словах людзей, умовы аплаты працы далёка не самыя лепшыя.

Радыё Hацыя паведамляе, што Гродзенскі аблвыканкам запатрабаваў ад кіраўнікоў калгасаў і саўгасаў, якія месцяцца ў непасрэднай блізі ад абласнога цэнтра, першачаргова прымаць на працу працоўных заводаў “Радыёхваля” і “Карданныя валы” – менавіта гэтыя прадпрыемствы найбольш церпяць ад крызыса.

У выпадку, калі працоўныя выказваюць жаданне працаўладкавацца, сельскагаспадарчыя прадпрыемствы павінны ім у гэтым максімальна садзейнічаць.

Радыё Рацыя