Гарадзенскія баскетбалісты атрымалі другую запар паразу ад “Цмокаў”
Другі матч фінальнай серыі праходзіў у Мінску 10 траўня. Як і ў першай гульні, перавага гаспадароў над гарадзенцамі аказалася ўнушальнай: фінальны свісток арбітраў зафіксаваў перамогу “Цмокаў” з лікам 101-79.
Лік у фінальнай серыі стаў 2-0 на карысць “Цмокаў-Мінск”. Для таго, каб чацьвёрты раз запар заваяваць залатыя медалі чэмпіянату краіны, сталічным баскетбалістам дастаткова перамагчы ў адной з сустрэч каманд у Гродне.
10 траўня. “Цмокі-Мінск” – “Гродна-93” 101-79