Апытанне ў Гродне: Чаму пераможаныя немцы жывуць лепей, чым пераможцы?

 
Адказваюць жыхары горада:

“Таму што немцы ёсць немцы, а мы не немцы. Таму што славяне. Немцы ўзялі грошы, пазыку пасля вайны, а мы не ўзялі, Сталін не захацеў. Яны гэтыя грошы пусцілі ў ход, а мы не ведаю на што спадзяваліся, на авось”.

“Таму што ўлада наша такая, я думаю. А калі падрабязна — гэта ўжо будзе палітыка, не дай Бог, я пажылы чалавек. Вельмі б хацелася сябраваць з Еўропай, Расія нам не памочнік, у яе самой праблемы вялікія”.

“А калі жылі добра, нагадайце мне? Увогуле ў Расіі той жа? Беларусь заўсёды была пад кімсьці. Славяне таму што!”

“Перамог дэмакратычны свет у Другой сусветнай вайне, а не Савецкі Саюз. Мы хоць і былі сярод хаўруснікаў, якія перамаглі нацысцкую Германію, але ж мы былі, хутчэй, такім гарматным мясам для сапраўдных пераможцаў, для дэмакратычнага свабоднага свету”.

 
“Ну, а чым яны лепей жывуць, чым мы? Што нам, няма чаго есці, у чым хадзіць? Нас хто-небудзь уціскае? Ну ніхто ж нічога не робіць! А там то падарвуць, то усялякія мітынгі, ну бог ведае што там чыніцца…”

“Гледзячы па чым меркаваць: калі па фінансавым, па матэрыяльным — то можа быць. А па духоўным, можа быць, у нас лепей”.

“Можа быць, нам гэта і не трэба. Гасподзь нам не дае, не разбэшчвае. Бо нашы продкі заўжды жылі ў працы, цяжкай працай здабывалі свой хлеб”.

“У немцаў свой шлях, параўноўваць вельмі цяжка, гэта штампы”.

“Пытанне некарэктнае: чаму горш, адкуль такое меркаванне? Вы кажаце, што пераможцы жывуць горш за тых, хто прайграў? Я з вамі зусім нязгодны. Як можна параўноўваць лаўку і табурэт?”

 




Фота Яна Лялевіча