Выстава дзіцячай творчасці “Пасхальная вясёлка” адкрылася ў Гродне

| Без катэгорыі

Яны ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў на роўных умовах з дзецьмі без абмежаванняў.

 

“Ідэя мерапрыемства з’явілася пад уражаннем ад праведзенай раней дабрачыннай выставы “Жыццё”. Захацелася навучыцца дарыць радасць не толькі дарослым, але і дзецям. Выбралі Пасху – найрадаснейшую радасць. Бачу, што ў нас усё атрымалася”, – кажа аўтар ідэі выставы фатограф Ігар Ждановіч.

Ганаровымі гасцямі сталі мастак Аляксандр Сільвановіч з жонкай Ірынай (дырэктаркай выставачнай залы), мастак-дызайнер Ганна Цвірко, іканапісец Яўген Коваль, а таксама самі маладыя аўтары прадстаўленых прац. Дапамог у дастаўцы дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі Grodno Drive Club).

Цягам усёй выставы будзе праходзіць галасаванне наведнікаў. Кожны на ўваходзе атрымлівае картку, куды можа ўпісаць нумар упадабанай працы. Вы выніках галасавання шэсць удзельнікаў выставы атрымаюць прызы глядацкіх сімпатый.

 

Усяго ў конкурсе прымаюць удзел 153 асобы, 220 прац з Мінска, Магілёва, Віцебска, Гродна і іншых гарадоў Беларусі.

 

Выстава будзе доўжыцца ад 12 да 26 траўня.

 

Час працы:

Пн-Пт: с 14.00 до 18.00

Сб-Нд: с 12.00 до 19.00

 

Арганізатары: Ігар Ждановіч, Гродзенская епархія БПЦ, Праваслаўны маладзевы часопіс “ПОКОЛЕНИЕ” і Гродзенскае дабрачыннае таварыства.