700 машын за год

|

Арганізатары групы затрыманы ў Воранаўскім раёне падчас продажу чатырох машын, зарэгістраваных у Літве і Англіі і незаконна ўвезеных у Беларусь.

Злачынцы паспяхова гандлявалі машынамі з літоўскімі рэгістрацыйнымі нумарамі. Пакупнікі ахвотна набывалі нелегальныя машыны, бо кошты на іх былі на 5-6 тысяч долараў ніжэйшыя за рынкавыя.

Зараз міліцыя шукае і арыштоўвае гэтыя аўто па ўсёй Беларусі. Адзін гродзенец разбіраў набытыя ў злачынцаў машыны на запчасткі: ужо знойдзена каля ста тысяч аўтамабільных дэталей, якія захоўваліся на чатырох кропках. Па папярэдніх падліках ад незаконнай дзейнасці злачынцаў дзяржава панесла страты ў памеры каля 10 міліёнаў долараў.

Паводле БелТА