Цягам тыдня трагічна загінулі 9 жыхароў Гродзенскай вобласці
Прычыны здарэння высвятляюцца.
У ім загінулі два лідчука – пасажыры вінаватага ў сутыкненні легкавога аўтамабіля.
Абодва кіроўцы знаходзяцца ў цяжкім стане.
У ноч на 16 траўня разам з дачным домам у садовым таварыстве “Вікторыя” (Гродзенскі раён) згарэў чалавек.
Суседзі заўважылі пажар, калі дом ужо палаў як свечка, і да прыезду выратавальнікаў дах і сцены абрынуліся.
align=”” alt=”Image 30579″ >
Пад згарэлымі канструкцыямі пажарныя знайшлі фрагменты цела чалавека.
Дача належыла 63-гадовай жыхарцы Гродна.
У ноч на 11 траўня гарэла кватэра на 5-ым паверсе жылога дома ў Лідзе.
Выратавальнікі эвакуіравалі суседзяў, а ў ахопленай полымем кватэры знайшлі загінулага 65-гадовага гаспадара і яго 36-гадовага сына.
Напярэдадні суседні бачылі абодвух загінулых нецвярозымі.
9 траўня ў вадаёме на вуліцы Лапенкаўскай у Гродне патанула дзіця.
Тры сябра ва ўзросце 8-10 гадоў змайстравалі з дошак і фанеры плыт і вырашылі выпрабаваць яго ў вадзе.
Бавячыся, дзеці расхісталі плыт, і два хлопчыкі зваліліся ў ваду ў 10 метрах ад берагу.
Малодшы з іх патануў.
Глыбіня вадаёму ў гэтым месцы не перавышала 1,6 метра.
12 траўня трагедыя здарылася ў вадаёме эксперыментальнай базы “Пагародна”, у \кім купацца забаронена.
Забарону парушылі хлопчыкі 7 і 9 гадоў і пачалі тануць.
Навучэнец лідскага коледжа паспеў выцягнуць з вады аднаго з іх (дзіця трапіла ў рэанімацыю), другога выратаваць не атрымалася.
У тыя ж выходныя ў штучным вадаёме ў Смаргоні патануў мужчына 1986 года нараджэння, а жанчына 1967 года нараджэння – у вадаёме ў Краснавельскім.
Паводлеhttp://gaigrodno.by , http://mchs.gov.by