На выходных у Гродне гарачыня і навальніцы

|

“Гроднааблгідрамет” абяцае ў суботу 18 траўня пераменную воблачнасць, уначы без істотных ападкаў, а днём кароткачасовы дождж і навальніцы.

Вецер паўднёва-усходні 4-9 м/с, у часе навальніцы парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы +14…+16ºС, па вобласці да +18ºС, днём +26…+28ºС.

 

19 траўня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.

Уначы +13…+18°С, днём +23…+28°С.

 

20 траўня будзе пераважна без ападкаў, вецер паўднёвай чвэрці 4-9 м/с.

Уначы +12…+17°С, днём +24…+29°С.

 

Здымак http://netcombiz.ru