Гродзенскія выратавальнікі абаранілі людзей ад нападаў варон
Вароны атакавалі людзей на вуліцы Маладзёжнай.
Прычынай такіх нязвыклых паводзінаў стала птушаня, якое выпала з гнязда.
Каб абараніць малое, дарослыя птушкі нападалі на людзей, якія адпачывалі ў двары, дзяўблі іх і драпалі кіпцюрамі.
Спробы працаўнікоў Гарсвету вярнуць птушаня ў гняздо пры дапамозе пад’ёмніка сутыкнуліся з шалёным супрацівам варон.
Давялося выклікаць выратавальнікаў.
Іх спецыяльнае абмундзіраванне абараніла выратавальнікаў ад нападаў птушак.
align=”” alt=”Image 30652″ >
Вароны супакоіліся толькі тады, калі птушаня вярнулі ў гняздо.
Паводле http://mchs.gov.by